Нешта гэта сэрвіс, хутчэй мёртвы, чым жывы. А шкада, бо ўсе яго плюсы раскрываюцца толькі, калі ён населены людзьмі.
Штотыднёвая рассылка аднаўленьняў аднак не дае пакуль магчымасьці пра яго забыць і дае надзеі, што можа раптам яго атрымаецца разгойдаць :)
Па запыце belarusian youth гугл у першых двух радках распавядае пра гамасекаў і БРСМ.
Асьцярожна, але ўсё ж тут нешта рухаецца. У мяне ў суседзях ужо 16 асобаў. Лічба патрошку павялічваецца і актыўнасьць таксама. Дарэчы, пачытаць на расейскай мове пра тое, як год таму стартаваў VOX і іншыя матэрыялы зь ім зьвязаныя можна на Хабры: http://habrahabr.ru/tag/Vox/
Там жа ёсьць апісаньне сякіх такіх яго магчымасьцяў і мэтавай аўдыторыі.
Цытата адтуль:
Целевая аудитория сервиса – люди старше 25 лет. Six Apart рассчитывает при помощи Vox охватить аудиторию, которая «выпала за рамки» LiveJournal. Кроме того, Vox, рассчитывают в компании, понравится и профессиональным блоггерам, которые ищут столь же профессиональную платформу для ведения приватного блога. Предоставляя функции, в некоторой степени схожие с email или общением через мессенджеры, сервис нацелен на деловых людей, которые в силу занятости не имеют времени на публичный блог, но хотят оставаться «на связи» со своими друзьями.
Наладзьце сабе кроспостынг ў LJ. Гэта можна зрабіць праз гэту спасылку. Там трэба будзе ўвесьці пароль і логін для вашага акаўнта ў LJ.
Тады кожны пост, які вы будзеце тут пісаць, можна будзе адлюстроўваць ў жэжэ. Для гэтага пры напісаньне ў левым ніжнім куце трэбу будзе ставіць птушку ў полі
"Post a copy to LiveJournal"
Такім чынам вашыя фрэнды там, будуць заўважаць актыўнасьць вашую тут і можа быць таксама падцягнуцца.
А тут добра! Мне падабаецца значна болей, чым год таму, калі сюды першы раз завітаў.
Шэрагі першапраVOXаў павялічваюцца. З нашых тут ўжо 7 чалавек сустрэў за апошнія дні. На новым месцы ўсе пакуль паводзім сябе стрымана, амаль што толькі аглядаемся, з чужакамі на кантакт ня ідзем. Але умовы падабаюцца -- кормяць тут добра і надвор'е стаіць сонечнае. Плаваньне абяцае быць цікавым.
На карабель яшчэ можна пасьпець.
Прайшло больш за год, пасьля майго зьяўленьня на vox.com. Зьяўленьне было закінутае, цяпер жа ёсьць нагода ізноў аглядзецца тут.
Нешта не знайшоў тут адпаведную функцыю. Ці я кепска шукаў?
Цікава тут, але заблудзіцца можна пакуль прызвычаесься.
Але цяпер дык ня так сумна як у першы дзень. Вось ужо і яшчэ беларусы зьявіліся :)
Першае тэставае паведамленьне.
Зручна тут :)

А я, как это ни глупо может звучать, выбрал этот сервис потому что с ним очень удобно работать через мою... read more
on Пра Vox